Автор: ginger_with_a_fringe 0 | ||||
Чем чаще Вы делитесь стихами в соцсетях и блогах, тем больше Вас читают!
|
Опубликовано ginger_with_a_fringe в Вс, 28/08/2011 - 23:27
Ці адчуваеш ты глыбіню
Роднага небасхілу?
Ці чуеш заўсёды ты
Спевы старонкі мілай?
Ці памятаеш ты
Пах васількоў на лузе?
Ці ў сэрцы тваім заўсёды
Гонар Радзімы будзе?
Ці на чужыне ты
Будзеш імкнуцца сюды?
Ці з гэтых каласоў
Хлеб лічыш смачнейшым ты?
Ці гэты край заўсёды ты назавеш любімым?
З гэтых пытанняў складаецца
Наша з табой Радзіма.
...Радзіма,якую ў вайну баранілі,
Жыццё за яе не шкада аддаваць!
Кагосьці мы можам моцна кахаць,
З кімсьці жыццё ўсё свае сябраваць,
Але ЗАЎСЁДЫ ў сэрцы жыве да Радзімы любоў,
Ніколі,я ведаю,нікому не хопіць слоў,
Каб адлюстраваць яе,
Каб перадаць
Усе пачуцці свае,
Каб расказаць,
Як немагчыма,немагчыма моцна
Мы любім яе,
Радзіму: самае чыстае,светлае,сіняе неба свае,
Самае жоўтае,самае цёплае і пяшчотнае сонца ў свеце,
Свеціць якое самым шчаслівым дзецям,
Якія ідуць па самай мяккай зялёнай траве...
Нікому ў свеце мы больш не дазволім спальць яе,
Закрыць наша неба
І наша сонца злосным агнём!
Мы не дазволім,мы больш не дазволім...
...А калі што,дык заплацім уласным жыццём!
|
|